Кадровое обеспечение системы образования рассмотрели на заседании президиума Ушачского районного Совета депутатов

Образование и молодежь

Тэма адукацыі гучала на апошнім пасяджэнні прэзідыума Ушацкага раённага Савета дэпутатаў, а калі дакладней, то разглядалася кадравае пытанне, як школы і дашкольныя ўстановы забяспечаны педагогамі.

На канец мая ва ўстановах адукацыі раёна працавала 223 педагогі, 60 з іх – у дзіцячых садах. Сярэдні ўзрост настаўнікаў і выхавацеляў складае 47 гадоў, 33 чалавекі – перадпенсійнага ўзросту (55-58 гадоў). Школам і садкам не хапае яшчэ 25 кадраў. На сённяшні дзень адчуваецца дэфіцыт настаўнікаў матэматыкі, фізікі, пачатковых класаў, выхавацеляў. Праблема недахопу кадраў рашаецца шляхам павелічэння нагрузкі і за кошт прыцягнення да работы пенсіянераў: у сістэме адукацыі зараз іх працуе 26.

Рашыць праблему можа мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў, аднак іх колькасць невялікая: на сённяшні дзень па сферы адукацыі заключана 6 мэтавых дагавораў. У 2022-м годзе 8 выпускнікоў нашых школ паступілі на педагагічныя спецыяльнасці, толькі 2 з іх – па мэтавым дагаворы, якія навучаюцца па спецыяльнасцях “Пачатковая адукацыя” і “Замежная мова”.

Па папярэдняй інфармацыі, паступаць ва ўстановы вышэйшай адукацыі педагагічнага профілю сёлета нацэлены 11 выпускнікоў.

Як расказала начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама М.В.Варава, праводзіцца прафарыентацыйная работа з вучнямі школ, сёлета, напрыклад, упершыню ў раёне прайшоў кірмаш мэтавай падрыхтоўкі для выпускнікоў, у якім прынялі ўдзел установы адукацыі вобласці рознага профілю, арганізацыі Ушаччыны. Ва ўсіх школах рэалізуецца спецпраект “Хачу быць… і буду!”, арганізавана работа факультатыўных заняткаў “Прафесія маёй мары”. Навучэнцы школ прымаюць удзел ў днях адчыненых дзвярэй, што праводзяць сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя ўстановы краіны. Ва Ушацкай школе функцыянуе группа педагагічнай накіраванасці з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы і грамадазнаўства. Аддзел па адукацыі ўзаемадзейнічае з установамі сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі краіны, прымае ўдзел у размеркаванні.

Усяляк падтрымліваюць пачынаючых педагогаў, аказваючы дапамогу ў вырашэнні жыллёва-бытавых умоў, арганізацыі адукацыйнага працэсу. Разам з тым, замацаванне маладых спецыялістаў складае толькі 40 працэнтаў. З пяці педагогаў, якія прыступілі да работы ў 2020-м, пасля адпрацоўкі засталося двое, астатнія змянілі месца жыхарства.

75% педагогаў Ушаччыны маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыі.

У новым навучальным годзе ва ўстановы адукацыі раёна павінна прыбыць 9 маладых спецыялістаў – настаўнікі матэматыкі, гісторыі, фізічнай культуры і спорту, пачатковых класаў, дашкольнага выхавання, інжынер-праграміст. Такім чынам, замена педагогаў пенсійнага ўзросту складзе 36%.

Работа па кадравым забеспячэнні ўстаноў адукацыі раёна на прэзідыуме была прызнана недастатковай. Аддзелу па адукацыі пастаўлены задачы па выпраўленні сітуацыі, у тым ліку больш актыўнай павінна быць прафарыентацыйная работа, заключэнне мэтавых дагавораў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *