В Ушачском детском саду №3 прошел праздник «Волшебная корзина осени»

Образование и молодежь

Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш. Пачынаць далучэнне да каштоўнасцяў народнай культуры неабходна з малых гадоў. 

19 кастрычніка 2023 года у рознаўзроставай інтэграванай групе №1 ДУА «Дзіцячы сад №3 г.п. Ушачы» ярка, святочна прайшла забава «Чароўны кошык восені». Да выхаванцаў у госці з’явіліся Восень і Мядзведзь. Яны пазнаёмілі малых з сабраным збожжам, садавінай і агароднінай. Маленькія беларусы на роднай мове адгадвалі загадкі, спявалі песні, чыталі вершы, і з задавальненнем удзельнiчалi ў вясёлых народных гульнях. А якое ж свята без падарункаў? Прыгажуня Восень адарыла кожнага смачнымі і сакавітымі яблыкамі.

Мерапрыемства садзейнічала пазнанню дзецьмі народнай культуры, народнай творчасці, народнага фальклору, і знайшло водгук у дзіцячых сэрцах, раскрыла творчыя здольнасці кожнага дзіцяці.

Дзіцячыя уяўленні неізгладзімы! Выхаванцы засталіся задаволеныя і счаслівыя!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *