В Ушачах наградили победителей смотра-конкурса по благоустройству. Фоторепортаж

Общество

Ссылка на передачу «Дача» — https://www.tvr.by/videogallery/poznavatelnye/dacha/kak-izbezhat-kristallizatsii-myeda/

Ёсць у штогадовым календары падзей урачыстасці, якія нязменна праходзяць пры запоўненай зале. Менавіта да такіх належыць ушанаванне пераможцаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні. Вось і сёлета ў цэнтр культуры з розных куточкаў Ушаччыны з’ехаліся гаспадары прыгожых сядзіб і дагледжаных вытворчых тэрыторый, падтрымаць лаўрэатаў прыйшлі іх родныя, сябры, калегі.

Традыцыйна завіталі на ўрачыстасць і прадстаўнікі мясцовай улады. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч падкрэсліла, што зараз ужо немагчыма ўявіць высокі ўзровень жыцця і дабрабыту людзей без развітой сістэмы жыллёва-камунальнага абслугоўвання і добраўпарадкавання населеных пунктаў, прывяла прыклады мэтанакіраванай работы ў гэтым напрамку. Наталля Мікалаеўна падзякавала ўсім за плённую працу і разам з намеснікам старшыні райвыканкама Дзмітрыем Пятровічам Цімафеевым узнагародзіла пераможцаў дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Вызначыць лепшых, між тым, заўсёды няпроста. Вось як, скажыце, адназначна вырашыць, якая з ушацкіх арганізацый вартая лідарскіх лаўраў? Трымалі высокую планку газавікі, асвяжылі будынак камунгасаўцы, радуе вока тэрыторыя райбальніцы, марку візітоўкі раёна апраўдвае спарткомплекс, прыгажэй стала ля музея… Ну а перамогу члены камісіі аддалі лясгасу, дзе не толькі добраўпарадкавалі двор, а і завяршылі ўнутранае пераўвасабленне адміністрацыйнага корпуса. Узняўся на сцэну і ляснічы Андрэй Падвойскі – журы ацаніла як узорны выгляд Ушацкага лясніцтва, так і вялізную работу, якую тут праводзяць, каб дагледжаным і прывабным быў дэндрапарк ля Вечалля. А вось за яго міні-аналагам, які з’явіўся летась на тэрыторыі дзіцячага сада №3, старанна сочаць юныя лесаводы і іх выхавальнікі. Увогуле тут добра папрацавалі над гарманічным выглядам і святкавалі перамогу ў адной з самых складаных намінацый – сярод устаноў адукацыі.

Гарачую палеміку на пасяджэнні камісіі заўсёды выклікае выбар лепшага населенага пункта. Галасы на сваю карысць атрымалі Вашкова, Лісічына, Крыжы, Лозы, далецкае Замошша, але крыху больш іх назбіраў аграгарадок Глыбачка. Галоўным жа аргументам было тое, што ў час падрыхтоўкі да раённых “Дажынак” тут правялі каласальную работу па навядзенні парадку. Канечне, шчыравалі над гэтым працаўнікі многіх ушацкіх прадпрыемстваў, аднак і мясцовыя жыхары ўнеслі значную лепту. “Вельмі рада, што нашу працу ацанілі! На пасадзе старэйшыны я зусім нядаўна і, канечне, старалася апраўдаць давер аднавяскоўцаў, – падзялілася з намі Алена Маслюк. – Напрыклад, мы разам вырашалі лёс месца, дзе раней стаяў будынак дома культуры. Разглядаліся розныя варыянты, але жыхары схіліліся да ідэі закласці тут сквер – што ў выніку і было зроблена. Прыемна, што да нашых меркаванняў прыслухоўваюцца! Зараз жа выношваем планы зрабіць тут лавачкі, дарожкі, а ў ідэале – і дзіцячую пляцоўку”.

А з якім імпэтам узнімаюцца на сцэну гаспадары лепшых прыватных падворкаў! У райцэнтры многія ведаюць і паважаюць Зінаіду Максімаўну Зыль – хоць немалады ўзрост вельмі абцяжарвае працу на ўчастку, ды і дзеці не могуць дапамагчы, бо жывуць далёка, але яе сядзіба па вуліцы Школьнай у цёплы сезон патанае ў кветках – адных толькі руж тут 23 кусты. На жаль, не змагла асабіста атрымаць узнагароду кублічанка Лідзія Аляксееўна Шахноўская, якая, дарэчы, ужо не першы раз становіцца пераможцам конкурсу, але заслужаны дыплом і падарунак ёй абавязкова перададуць дочкі, якія вельмі любяць матулю і стараюцца, каб бацькоўская сядзіба заставалася найпрыгажэйшай у аграгарадку.

А вось самым юным удзельнікам імпрэзы быў трэцякласнік Мікіта Бугаёў, які прыехаў з Касароў разам з бацькамі. Для хлопчыка гэты дзень стаў адметным і тым, што ён даў сваё першае міні-інтэрвью для раённай прэсы, у час якога паведаміў, што яго тата працуе вальшчыкам у мясцовым лясніцтве, а мама – сацыяльны работнік, што гэтым летам у іх на падворку з’явіліся дэкаратыўная агароджа і калодзеж з колаў, а сам ён дапамагаў паліваць матуліны любімыя петуніі і іншыя расліны. Гаспадыня ж сядзібы шчыра падзякавала арганізатарам конкурсу за падарунак – у іх якраз нядаўна сапсавалася мікрахвалевая печ, так што новая будзе вельмі дарэчы.

А вось хто ўжо дакладна звыклы да зносін з журналістамі, дык гэта Людміла Міхайлаўна Тарасевіч. У ліпені мы расказвалі пра яе сядзібу, любімыя гатункі таматаў, а яшчэ пра “жывы” элемент добраўпарадкавання – Марфушу, якая ратавала сад ад птушак (дарэчы, зараз яна ператварылася ў Снягурку, а вясной стане Масленіцай). Пазней жа на падворак завітала здымачная група канала “Беларусь 1”, каб зрабіць сюжэт для праекта “Дача”.

А ў нашых планах – расказаць шмат цікавага чытачам “раёнкі”. Некаторыя лаўрэаты, дарэчы, ужо запрасілі нас у госці. А вось і парачка (як зараз кажуць) спойлераў: сям’я Ткачэнка з Янова абяцала паказаць, як на старой вясковай сядзібе можна зрабіць утульны сучасны дом з электраацяпленнем і стыльным бунгала ля лазні. А Аляксандр Дунец прадэманструе нам рукатворныя драўляныя цуды на сваім падворку ў Матырыне. Мужчына, дарэчы, узняўся на сцэну не толькі за дыпломам, а і з баянам – і стаў адной з “сюрпрызных” зорак яркага канцэрта, які для пераможцаў падрыхтавалі культработнікі, вучні і педагогі дзіцячай школы мастацтваў.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

Пераможцы раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан населеных пунктаў і вытворчых тэрыторый

Лепшае прадпрыемства (арганізацыя) г.п.Ушачы – Ушацкі лясгас.

Лепшае прадпрыемства лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі – Ушацкае вопытна-вытворчае лясніцтва.

Лепшая ўстанова адукацыі – дзіцячы сад №3 г.п.Ушачы.

Лепшая ўстанова культуры – Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка.

Лепшая ўстанова аховы здароўя і аздараўлення – Касарскі ФАП.

Лепшы аб’ект аграгарадка – Ільюшынская СШ імя Ф.Ф.Дуброўскага.

Лепшы сельскі населены пункт – аграгарадок Глыбачка.

Дом узорнага парадку

г.п.Ушачы: Віктар Мікалаевіч і Наталля Мікалаеўна Герцык (Кірава, 32); Васіль Васільевіч і Галіна Віктараўна Апёнак (Кастрычніцкая, 36), Сергей Захаравіч і Валянціна Васільеўна Касяк (Бабаедава, 24);

Вялікадолецкі сельсавет: Сяргей Уладзіміравіч і Паліна Іванаўна Бугаёвы (в.Касары, Паркавая, 7);

Вяркудскі: Валянціна Васільеўна Хахлова (аг.Вяркуды, Азёрная, 31);

Глыбачанскі: Уладзімір Фёдаравіч і Святлана Васільеўна Зайцавы (аг.Глыбачка, Сонечная, 9);

Жарскі: Сяргей Генадзьевіч і Святлана Эдуардаўна Красікавы (в.Гарадзец, д.36);

Кубліцкі: Лідзія Аляксееўна Шахноўская (аг.Кублічы, Паркавая, 1);

Сарочынскі: Сяргей Паўлавіч і Яўгенія Юр’еўна Пацэйка (аг.Арэхаўна, Цэнтральная, 38);

Ушацкі: Аляксандр Фёдаравіч Дунец (В.Матырына, Цэнтральная, 33).

Лепшы ветэранскі падворак

г.п.Ушачы: Зінаіда Максімаўна Зыль (Школьная, 20), Мікалай Міхайлавіч і Ганна Іванаўна Атрашкевічы (Маладзёжная, 9), Людміла Міхайлаўна Тарасевіч і Віктар Васільевіч Каваленка (Кастрычніцкая, 63);

Вялікадолецкі сельсавет: Міхаіл Іосіфавіч і Надзея Уладзіміраўна Тарасевічы (п.Мірны, д.4);

Вяркудскі: Аляксандр Іванавіч і Таіса Мікалаеўна Ткачэнка (в.Янова, д.27);

Глыбачанскі: Наталля Генадзьеўна Логінава (в.Асінаўка, д.9);

Жарскі: Алег Іванавіч і Тамара Васільеўна Жук (аг.Ільюшына, Школьная, 35-1);

Кубліцкі: Сяргей Фёдаравіч і Надзея Аляксандраўна Гаўрыленка (в.Пад’язна, Ленінская, 1);

Сарочынскі: Генадзь Максімавіч і Валянціна Іванаўна Пятроўскія (в.Кулінава, д.3);

Ушацкі: Пётр Аляксеевіч Машчон і Жанна Мікалаеўна Міцкевіч (в.Глыбачка, Садовая, 9).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *