Имеют ли молодые семьи льготы при строительстве?

Ваш вопрос - наш ответ

Наша сям’я складаецца з двух дарослых чалавек (для аднаго з нас гэта ўжо другі шлюб) і двух дзяцей. Стаім на чарзе на будаўніцтва кватэры, ці маем мы льготы як маладая сям’я?

За адказам мы звярнуліся у аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама і аддзел па справах моладзі.
Па-першае, калі адзін з маладых людзей знаходзіцца ў другім шлюбе, нават калі яму менш 31 года, сям’я ўжо не адносіцца да катэгорыі маладых. Па-другое, у цяперашні час пры пастаноўцы на ўлік маладыя сем’і не выдзяляюцца ў асобную чаргу, а падпадаюць пад агульныя льготныя ўмовы. У прыватнасці, у нашым населеным пункце з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек гэта крэдытаванне будаўніцтва тых, хто мае патрэбу ў жыллі, пад 1 працэнт тэрмінам на сорак гадоў. Дадатковыя льготы па-ранейшаму маюць мнагадзетныя сем’і, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей. У прыватнасці, ва ўрадзе разглядаецца варыянт, каб сям’я з чатырма дзецьмі атрымоўвала жыллё бясплатна, а з трыма – аплачвала толькі чвэрць кошту кватэры. Так што варта падумаць пра папаўненне сям’і.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *