За 3 месяца текущего года на территории Витебской области произошло 242 пожара

Профилактика и безопасность

За 3 месяцы бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 242 пажары, што на 10 % больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Сярод прычын лідзіруючую пазіцыю займае парушэнне правілаў, эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. На другім месцы – “пячныя” пажары, замыкае тройку “лідараў” неасцярожнае абыходжанне з агнём. Выклікае трывогу факт павелічэння колькасці пажараў аўтатранспарту: у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года рост склаў больш 40%.

У 18 выпадках прычынай узгаранняў транспартных сродкаў стаў аварыйны рэжым работы электраабсталявання. Але гэта не значыць, што можна скідаць з рахункаў і іншыя прычыны. Вельмі ўважліва варта ставіцца да ўстаноўкі газабалоннага абсталявання, як і сістэмы падагрэву. Адной з найбольш распаўсюджаных прычын узгаранняў з’яўляецца няякасная ўстаноўка дадатковага электрычнага і ацяпляльнага абсталявання (перадпускавыя сістэмы падагрэву рухавікоў, такія як Webasto, Gidronik, аўтазапускі, сігналізацыі, салонныя цеплавентылятары, падагрэвы сядзенняў і інш.). Такія сістэмы неабходна ўстанаўліваць у спецыялізаваных сэрвісных цэнтрах.

Каб пазбегнуць пажару ў аўтамабілі своечасова праходзьце тэхабслугоўванне. Сачыце за паліўнымі шлангамі, любы провад пад капотам павінен быць добра ізаляваны. Нельга падзараджаць акумулятары непасрэдна на аўто, не падагравайце рухавікі адкрытым агнём.

Патушыць узгаранне ў аўто часта можна на ранняй стадыі. Тым часам вогнетушыцель, які можа дапамагчы ў такой крытычнай сітуацыі, для многіх аўтаўладальнікаў ператвараецца толькі ў неабходны атрыбут удалага праходжання тэхагляду.

Аўтамабілі камплектуюцца парашковымі ці вуглекіслотнымі вогнетушыцелямі. Прызначэнне ў іх адно – спыніць доступ кіслароду да ачага гарэння, але патрэбны эфект яны забяспечваюць па-рознаму. Парашок, распыляючыся, пакрывае паверхню і перашкаджае паўторнаму ўзгаранню, але дзейнічае лакальна, а ў ветранае надвор’е яго эфектыўнасць можа быць зведзена да нуля. Вуглекіслата астуджвае і здольна пранікаць у цяжкадаступныя месцы, куды парашок можа не дабрацца, але не перашкаджае паўторнаму ўзгаранню. Важны і аб’ём: літровыя прыборы, якія часта купляюць аўтамабілісты, дрэнныя памочнікі ў тушэнні пажару, лепш набыць пяцілітровыя. Набывайце вогнетушыцелі ў спецыялізаваных магазінах, сертыфікаваны тавар гарантуе дапамогу ў выпадку пажару. Азнаёмцеся з інструкцыяй – парадак дзеянняў для кожнага віду можа адрознівацца.

Вогнетушыцель трэба абавязкова перазапраўляць: парашковыя – кожныя 1,5 года, а вуглекіслотныя – 1 раз у 5 гадоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *