В музее народной славы имени В.Е.Лобанка открылась новая выставка

Культура

У музеі народнай славы на мінулым тыдні адкрылася новая выстава.

І хоць частка яе, як і ў папярэдняй – васковыя фігуры, аднак, гэта адзінае, што іх аб’ядноўвае. “Тайная вячэра” абавязкова прывабіць інтэлектуалаў і тых, хто імкнецца да пашырэння сваіх ведаў, паколькі разлічана не столькі на эмацыянальныя пачуцці, колькі на жаданне больш даведацца аб прапанаваных асобах: Андрэі Першазванным, Іудзе, Мікалаі ІІ, Аляксандры Пушкіне…

Тэматыка выставы ўказана ў яе назве і вельмі дарэчы ў час перад Раством. Аднак няхай яна не палохае далёкіх ад веры людзей. Нават прарокі, пра якіх мы ведаем праз Евангелле, паўстаюць перад намі суайчыннікамі як з-за рэалістычнасці васковых фігур – аўтар вырабіў іх у рэальную велічыню, так і з-за пададзенай інфармацыі. Узрост, род заняткаў і характар кожнага, што мог набыць за трыццаць срэбранікаў прадаўшы Ісуса Хрыста Іуда, чаму ва іудзейскіх храмах “падатак” прымалі толькі мірскімі шэкелямі, і якое дачыненне да гэтай кампаніі мае рымскі сотнік Лонгін. Фігуры апосталаў – так бы мовіць “Тры Д” з фрэскі Леанарда да Вінчы ў міланскім храме. Хаця перадача ім антуражу вячэры ўсё ж недакладная – не было тады высокіх сталоў, кампанія ляжала на цюфяках за маленькім.

Нямала цікавых фактаў даведваемся і пра астатніх персанажаў выставы. Аматар дуэляў Пушкін (у рознай якасці прымаў удзел у 20-ці), напрыклад, быў вельмі веруючым чалавекам, які “пераклаў” малітву “Ойча наш” у верш, захаваўшы ўвесь кананічны змест. Менавіта хрысціянства аб’ядноўвае ўсю выставу, другая частка якой – карціны Аляксандра Просцева – мастака і іканапісца. Цэнтральныя вобразы на іх – рускія святыя, заступнікі сям’і – мурамскі князь Пётр і яго жонка Феўронія. Ля экспанатаў таксама выкладзены кнігі па тэматыцы выставы. Паклапаціліся яе арганізатары і пра відэаматэрыял, які пры жаданні можна ўбачыць, калі наведаць выставу групай.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *