Правда ли, что закрыли кафе «Папараць-кветка» ? Читайте в материале

Общество

“Ці праўда, што закрылі і кафэ “Папараць-кветка” кааператараў?”, – такое пытанне паступіла ў чат-бот “Патрыёта”. Інфармацыя, якая перадаецца не толькі ў сацсетках, але і па “сарафанным радыё”, аказалася фэйкавай – у гэтым мы пераканаліся на свае вочы, наведаўшыся ў кафэ ў абедзенны час.

“Напэўна, людзі сапраўды думаюць, што мы не працуем, на гэтым тыдні наведвальнікаў паменела, хаця папярэдні быў насычаным, акрамя пастаянных ушацкіх кліентаў абедаюць і камандзіраваныя работнікі”, – кажа Наталля Пашута, прымаючы чарговую аплату.

Мужчына заплаціў крыху болей 10 рублёў, узяўшы першае, другое з двума катлетамі і кампот. Выбар, незалежна ад колькасці кліентаў, тут ёсць заўсёды: тры віды салатаў і гарніру, расольнік і боршч, два віды катлет, гуляш. Алена Міхаль паказала таксама напіткі і марожанае і адказала на пытанні: “Так, гатуем і піцу на заказ. Праўда, здараецца, што няма нейкіх прадуктаў, таму лепш папярэдне патэлефанаваць. Па-ранейшаму пры патрэбе накрываем жалобны стол, нават і ў нашы выхадныя дні – суботу і нядзелю. Не змяніўся і расклад – працуем з 9 да 15 гадзін. Так што заходзьце, чакаем”.

Удакладнілі мы ў загадчыка грамадскага харчавання А.Жахоўскай і пра работу рэстарана. “Паколькі повара так і няма, “Купалінка” не працуе, аднак узяць у арэнду любую з залаў магчыма”.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *