По понедельникам у руководителя района

Официально

Паводка не стварае вялікіх праблем у раёне, – далажыў начальнік Ушацкага аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Г.В.Рубанік на вытворчай нарадзе ў старшыні райвыканкама. Службы МНС, ЖКГ падрыхтаваліся належным чынам, ухіляюць перашкоды на шляху вады, ліквідуюць падтапленні некаторых дамоў як у гарпасёлку, так і на сяле. І надалей па кожным звароце жыхароў будуць прымацца аператыўныя меры.

Аднак, уладальнікам жылля неабходна самім на сваіх падвор’ях зрабіць водаадводныя каналы. Кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў ачысціць ад снегу і наледзі замацаваныя тэрыторыі, камунгасу – тратуары, каб на працягу двух тыдняў навесці парадак у гарпасёлку.

У планавым рабочым рэжыме ідзе падрыхтоўка да веснавой сяўбы.

Не бывае дробязей у рабоце з людзьмі, а таму нельга заспакойвацца на дасягнутым, – падкрэсліў старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак. Патрэбна ўдасканальваць формы і метады ідэалагічнай работы згодна з устаноўкамі рэспубліканскага семінара, а таксама граматна весці справаводства, як таго патрабуюць нарматыўныя дакументы.

На кантролі – ход выканання плана мерапрыемстваў ідэалагічнага забеспячэння падрыхтоўкі і правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26 склікання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *