За выплату зарплаты «в конверте» руководители организаций ответят в соответствии с законодательством

Выясняем ситуацию Закон - один для всех Калейдоскоп Правовая консультация

У ходзе правядзення падатковых праверак інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ушацкім раёне ў бягучым годзе выяўлена 3 суб’екты гаспадарання, якія выплачвалі заработную плату без адлюстравання ў рэгістрах бухгалтарскага ўліку – “у канвертах”. У выніку даналічана 15,2 мільёна рублёў, з якіх 7,6 мільёна рублёў падаткаў, а 5,6 мільёна – штрафы.

Выяўленыя факты сведчаць, што ўтойванне падаходнага падатку і выплат у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва ажыццяўляецца пры наяўнасці няўлічаных грашовых сродкаў. Гэта ўзнікае з-за няпоўнага апрыходавання выручкі, пры атрыманні даходаў ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, наяўнасці ў штаце “мёртвых душ”. Некаторыя кіраўнікі прыватных прадпрыемстваў выкарыстоўваюць сродкі арганізацыі ў асабістых інтарэсах і пры гэтым не лічаць патрэбным адлюстроўваць фінансавыя аперацыі ў бухгалтарскім і падатковым уліках.

Асноўнай прычынай выкарыстання асобнымі плацельшчыкамі супрацьпраўных схем выплаты нелегальнай заработнай платы з’яўляецца нежаданне плаціць падаткі і захоўваць нормы працоўнага заканадаўства. Між тым, кожны работнік, які згаджаецца на зарплату “ў канверце”, павінен ведаць, што не толькі бюджэт недаатрымае частку грошай, але і ён сам страчвае значную частку сацыяльных гарантый. Напрыклад, не атрымае ў поўным аб’ёме аплату за бальнічны ў выпадку часовай страты працаздольнасці, адпускныя, выплаты пры скарачэнні, нараджэнні дзіця і г.д. З-за нізкіх афіцыйных даходаў праблемай стане афармленне крэдыту, не атрымаецца пацвердзіць крыніцу атрымання даходаў у выпадку іх дэкларавання, калі расходы фактычна перавышаюць атрыманыя афіцыйна сродкі. Вядомы факты, калі заработная плата не выплачвалася нават па прычыне канфлікту з наймальнікам.

Арганізацыі, якія выплачваюць заработную плату ў нязначных памерах, знаходзяцца на кантролі ў падатковых органах. Праводзіцца шэраг прафілактычных і кантрольных мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і спыненне фактаў выплаты зарплаты “ў канвертах”.

А.МАЦЮШЭНКА, намеснік начальніка інспекцыі МПЗ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *