Сотрудники Департамента охраны и центра подготовки, повышения квалификации и переподготовки кадров райсельхозпрода помогают Жарскому сельисполкому бороться с борщевиком

Благоустройство

У той час  як у большасці раёнаў нашай краіны нават не ведаюць пра баршчэўнік Сасноўскага, на Ушаччыне сітуацыя з яго распаўсюджваннем даволі крытычная. У Жарскім сельсавеце ў параўнанні з іншымі найменшыя плошчы гэтай буйной расліны, але нельга расслабляцца і не весці з ёй барацьбу. Не ў адной вёсцы расце гэты агрэсар, асабліва на закінутых участках, а самымі забруджанымі з’яўляюцца Памялкова і Завыдрына.

На мінулым тыдні менавіта ў апошнім населеным пункце некалькі разоў высаджваўся працоўны дэсант з дзвюх арганізацый, каб уручную скасіць баршчэўнік. Работнікі аддзялення па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы і цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў райсельгасхарча адгукнуліся на просьбу сельвыканкама аказаць дапамогу ў барацьбе з небяспечнай раслінай. Прычым, гэтыя калектывы ў плане навядзення парадку замацаваны за іншымі вёскамі – Двор Жарамі і Гутай.

– Работнікі аховы і цэнтра на чале са сваімі начальнікам і намеснікам, некаторыя нават у свой вольны ад работы час, выязджалі ў Завыдрына і касілі баршчэўнік. У цэлым ад яго ачышчана тэрыторыя плошчай каля двух гектараў. Вялікі дзякуй гэтым людзям за дапамогу ў такой няпростай справе, – расказвае старшыня Жарскага сельвыканкама С.Ц.Міхейка.

Дарэчы, нельга не адзначыць, што сама Святлана Цімафееўна не застаецца ў баку ад справы і таксама бярэцца за касу разам з рабочым сельвыканкама. На мінулым тыдні працавалі не толькі ў Завыдрыне, а і ў Памялкове, дзе да іх далучылася старэйшына вёскі Тамара Міхайлаўна Кабанава. І такой вось невялікай камандай удалося скасіць баршчэўнік больш чым на 50 сотках. Дзякуючы неабыякавым адносінам да справы старшыні сельвыканкама і шэфаў у Жарскім сельсавеце ўжо перавыкананы план – скошана звыш чатырох гектараў пры запланаваных трох.

Разам з тым хочацца падкрэсліць, што барацьба з баршчэўнікам – справа не толькі мясцовай улады і арганізацый. За тое, каб ён не адчуваў сябе прывольна, адказваюць абсалютна ўсе карыстальнікі зямельных участкаў – у тым ліку і прыватнікі. Уявіце сабе, што ў сярэднім адна расліна распаўсюджвае каля 20 тысяч насення і пакуль яна не зацвіла і не паспела набраць моц – аптымальны тэрмін для барацьбы з ёй – скошваць, перакопваць забруджаныя ўчасткі.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *