Алле Ковшель вручена Благодарность Президента РБ

Ими гордятся

Імя Алы Мікалаеўны Коўшэль добра вядома жыхарам раёна і на старонках газеты ўпаміналася не адзін раз. Так, на прыватным унітарным прадпрыемстве “Сарочына” многа аператараў па вырошчванні парасят, якія з году ў год вызначаюцца высокімі паказчыкамі, аднак і сярод іх можна вылучыць лепшых. Гэта і датычыцца Алы Мікалаеўны. Акрамя таго, што яна пастаянны лідэр на сваім прадпрыемстве, тры гады запар была на раённым злёце перадавікоў, выходзіла пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва сярод жывёлаводаў. Да ўсяго гэтага нядаўна дабавілася яшчэ адно даволі ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны-2009”.
І вось работа аператара па вырошчванні парасят ПУП “Сарочына” зноў ацэнена на высокім узроўні. Але Мікалаеўне аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі за асабісты ўклад у забеспячэнне развіцця сельскай гаспадаркі і дасягненне значных поспехаў у сельскагаспадарчай вытворчасці.
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь гэтая ўзнагарода і была ўручана А.М.Коўшэль прэм’ер-міністрам С.С.Сідорскім ва ўрачыстай абстаноўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску. Трэба сказаць, што з нашай вобласці падзякі атрымалі адзінкі. Ды і Ала Мікалаеўна прызнаецца, што зусім не чакала такога прызнання. У дадатак да падзякі, якую жанчына павесіць побач з дыпломам “Чалавек года”, у падарунак атрымала яшчэ і ручны гадзіннік, на якім выгравіраваны надпіс “Ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі”.
Віншуем Алу Мікалаеўну з узнагародай і спадзяёмся, што яна будзе не апошняй.
В.ПОЛАЗА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *