Планомерная работа продолжается. Как работает новый состав депутатов, читайте в нашем интервью с председателем районного Совета депутатов Н.М.Маркович

Саветы і жыццё

Прайшло амаль паўгода з моманту абрання новага саставу мясцовых Саветаў дэпутатаў. У раённы Савет абрана 25 дэпутатаў, а ў сельскія Саветы – 81. Аб тым, якая работа праводзіцца дэпутацкім корпусам раёна па рашэнні пытанняў развіцця тэрыторый, забеспячэнні ўзроўню жыццядзейнасці насельніцтва, сёння наша размова са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Н.М.МАРКОВІЧ.

За прайшоўшы перыяд бягучага года раённым Саветам дэпутатаў праведзена 4 сесіі і 5 пасяджэнняў прэзідыума, на якіх разгледжана па 18 пытанняў, накіраваных на забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Сельскімі Саветамі дэпутатаў праведзена 19 сесій, на якіх разгледжана 43 пытанні. Вынікам праводзімай работы сталі прынятыя рашэнні, якія ўтрымліваюць комплекс мер, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў, недапушчэнне гібелі людзей ад знешніх прычын, аказанне медыцынскай дапамогі вяскоўцам, развіццё і падтрымку асабістых падсобных гаспадарак і іншыя.

– Наталля Мікалаеўна, 2018-ы аб’яўлены Годам малой радзімы. Якая работа вядзецца ў гэтым накірунку?

– Пытанням добраўпарадкавання населеных пунктаў, навядзенню парадку на зямлі, паляпшэнню ўмоў жыцця жыхароў раёна ўдзяляецца значная ўвага. Зацверджаны і рэалізуюцца такія праекты, як “Мая Радзіма – Ушаччына”, “Маё сяло – мой клопат”, мерапрыемствы па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў на 2018 год. Аналагічныя планы распрацаваны і па сельсаветах, за ўсімі населенымі пунктамі для аказання шэфскай дапамогі замацаваны прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы раёна.

У 2018 годзе на добраўпарадкаванне населеных пунктаў раёна накіравана 12150 рублёў, на прывядзенне ў належны стан і рамонт помнікаў – 10000, рамонт і ўтрыманне вулічнай і дарожнай сеткі – 5550 рублёў. Сельвыканкамамі і старэйшынамі арганізавана работа па ўборцы 16 несанкцыянаваных звалак, добраўпарадкаванні і рамонце 20 калодзежаў, дадатковай устаноўцы 36 кантэйнераў, абкосе расліннасці ў населеных пунктах.

– Актуальным для нашага раёна з’яўляецца пытанне распаўсюджвання баршчэўніку.

– Гэтая расліна займае плошчу ў 1059,39 гектара, у гэтым годзе на яе знішчэнне выдзелена 183,3 тысячы рублёў або 44,5 працэнта ад патрэбы. Выкананы работы па выдаленні баршчэўніку на плошчы ў 990,81 гектара, у тым ліку хімічная апрацоўка – 400,79 гектара, механічнае выдаленне – 563,22, выдаленне камбінаваным метадам – 86, паўторнае скошванне праведзена на 395,11 гектара. Разам з тым, пры правядзенні работ па знішчэнні баршчэўніку маецца шэраг праблемных пытанняў. Напрыклад, значная яго частка расце на няўдобіцах, схілах, у прыбярэжных палосах водных аб’ектаў, што робіць немагчымым прымяненне тэхнікі.

– Яшчэ адна тэма, вартая ўвагі – маёмасць, якая не выкарыстоўваецца.

– Праводзіцца пастаянная работа па прыцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці раёна. У цяперашні час на тэрыторыі Ушаччыны маецца 30 такіх аб’ектаў, з іх 4 (будынкі трох школ і сядзібны дом у аграгарадку Арэхаўна) выстаўляліся на аўкцыён, але не былі прададзены. 3 аб’екты (будынкі дзвюх школ, зачыненых летась, і 1 аб’ект ЖКГ) падлягаюць продажу з аўкцыёна і 23 аб’екты неабходна знесці. За першае паўгоддзе 2018 года прыцягнуты ў гаспадарчы абарот шляхам спісання (зносу) 2 аб’екты нерухомасці, праведзена 2 аўкцыёны па продажы будынкаў школ, але абодва аўкцыёны прызнаны нерэзультатыўнымі.

Складанасць у рашэнні праблемы прыцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці шляхам спісання і зносу ў раёне абумоўлена цяжкім фінансавым становішчам арганізацый-уласнікаў. Вядуцца работы па зносе старых і трухлявых дамоў у сельскіх населеных пунктах.

Як наладжана дзейнасць народных абраннікаў у плане работы са сваімі выбаршчыкамі?

– Згодна Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Рэспублікі Беларусь” ажыццяўляюцца іх асабістыя прыёмы. Графікі прыёмаў старшынёй райсавета, дэпутатамі раённага і абласнога Саветаў размешчаны на стэндах райвыканкама, сельсаветаў, друкуюцца ў раённай газеце і размяшчаюцца на сайце райвыканкама. За прайшоўшы перыяд было прынята 65 грамадзян. Станоўча вырашана 56 зваротаў, 4 знаходзіцца на кантролі, 5 – накіравана ў іншыя інстанцыі. Дэпутатамі мясцовых Саветаў праведзена 150 сустрэч у працоўных калектывах раёна і па месцы жыхарства выбаршчыкаў, 45 справаздач перад выбаршчыкамі. Акрамя гэтага, дэпутаты прымаюць удзел у правядзенні сходаў грамадзян, адзіных дзён інфармавання ў калектывах, днях работы з насельніцтвам на тэрыторыі сельсаветаў.

– Як мы ўжо паведамлялі, пры раённым Савеце дэпутатаў створана Маладзёжная палата…

– Так, у яе склад абрана 20 навучэнцаў школ раёна. Сфарміравана 5 пастаянных камісій, работа якіх накіравана на папулярызацыю сярод моладзі дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання, фарміраванне палітычнай культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Мы запрашаем членаў Маладзёжнай палаты на сесіі раённага Савета дэпутатаў. Такая работа спрыяе выяўленню лідараў у маладзёжным асяроддзі, дае магчымасць маладому пакаленню прыняць удзел у вырашэнні тых ці іншых пытанняў, рэалізацыі сацыяльных праектаў.

– Дзякуй за размову.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *