Команда Ушаччины показала хороший результат на областных соревнованиях «Витебская лыжня — 2021»

Cпорт

Нават адліга, што прыйшла на змену маразам, не перашкодзіла правядзенню “Віцебскай лыжні 2021”, якая праходзіла ў мінулую суботу на лыжаролернай трасе ў Гарадку. Як адзначыў падчас адкрыцця мерапрыемства кіраўнік нашай вобласці М.М.Шарснёў, спартыўнае свята штогод набывае папулярнасць, на лыжню выходзяць не толькі дзяржслужачыя, а і прадстаўнікі іншых сфер. Вось і сёлета свае заяўкі на ўдзел у свяце падалі 500 лыжнікаў, усяго ж ва ўрочышчы “Вераб’ёвы горы” сабралася каля дзвюх тысяч чалавек.

А.Сыс, У.Аўдошка, С.Ціханёнак, І.Шчукіна.

Традыцыйна кульмінацыяй дзейства з’яўляецца лыжная эстафета. Як і ў папярэднія гады, лепшую хуткасць у ёй паказала каманда аблвыканкама, якая выступала па-за конкурсам. Трэба адзначыць, што нязменна паляпшаюць свае вынікі і ўшачане: калі тры гады таму наш квартэт заняў 11 месца, то пазалетась, калі праходзіла папярэдняе свята, быў ужо сёмым. Склад ушацкай эстафетнай каманды сёлета амаль не змяніўся: адказны першы этап, на якім пажадана зрабіць задзел, узяў на сябе загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Сяргей Іванавіч Ціханёнак, на другім выступіў старшыня Вялікадолецкага сельвыканкама Алег Леанідавіч Сыс, на трэцім – дэбютантка “Віцебскай лыжні” бухгалтар райвыканкама Ірына Шчукіна, ну а завяршаў эстафету старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка. Папярэднія трэніроўкі і моцны камандны дух зрабілі сваю справу: ушачане спыніліся ўсяго ў адным кроку ад прызавой тройкі. “Золата” ў нашай намінацыі, дзе спаборнічалі ўсе каманды, акрамя гарадскіх, заваявалі гаспадары.

Зрэшты, на “Віцебскай лыжні” галоўнае не выніковае месца, а жаданне выйсці на трасу, адстаяць гонар сваёй арганізацыі, прадэманстраваць прыхільнасць да здаровага ладу жыцця. Дзяржслужачыя – гэта людзі, якія пастаянна ў цэнтры ўвагі, яны павінны запальваць іншых уласным станоўчым прыкладам – і ў спорце, і ў працы, і ў паўсядзённым жыцці.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



1 комментарий по теме “Команда Ушаччины показала хороший результат на областных соревнованиях «Витебская лыжня — 2021»

  1. В «Витебской лыжне-2021» приняли учатие более 50 команд со всей области. На лыжню вышли проверить свою физическую подготовку представители горрайисполкомов, силовых структур, концерна «Витебскмясомолпром» и других трудовых коллективов предприятий, организаций региона, а также учащиеся учреждений образования. Сборная от Витебского облисполкома во главе с председателем Николаем Шерстнёвым приняла участие в первом забеге вне конкурса и показала наилучший результат. В рамках зачета первого заезда «золото» завоевала команда администрации Первомайского района Витебска, второе место занял Полоцкий райисполком, замкнул тройку лидеров Витебский горисполком. Хотя главная кульминация праздника традиционно развернулась на лыжной трассе, не менее жарко было и на других спортивных площадках. Жители области мерились силой в армрестлинге, гиревом спорте, в последнем, кстати, впервые приняли участие девушки. Студентки ВГМУ, объединенные интересом к, казалось бы, не женскому виду спорта с легкостью и свойственной грацией поднимали в рывке 16-килограммовые гири. Один из лучших результатов — у пятикурсницы Екатерины Цалко, будущий провизор достаточно хрупкого телосложения уже четыре года увлекается гиревым спортом и за минуту подняла пудовый снаряд 30 раз.     

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *