праздник департамента «Охрана»

Общество

29 кастрычніка падраздзяленні Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь адзначылі 58-ю гадавіну стварэння службы, а работнікі сваё прафесійнае свята. Сёння яны выконваюць вялікі спектр задач, трымаюць курс на забеспячэнне высокага ўзроўню захаванасці дзяржаўнай і іншых форм уласнасці, асабістай маёмасці і бяспекі грамадзян.
Калектыў Ушацкага аддзялення Дэпартамента аховы сабраўся на ўрачысты сход з нагоды прафесійнага свята. Начальнік аддзялення У.А.Чумакоў павіншаваў усіх работнікаў, падзякаваў за службу, бо зладжаная работа супрацоўнікаў міліцыі, дзяжурных пульта кіравання, вартаўнікоў, электраманцёраў уплывае на агульны вынік работы, а яна павінна заўсёды выконвацца на самым высокім узроўні.
Самым хвалюючым момантам сходу было ўручэнне ўзнагарод. Нагруднымі знакамі Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў “За адзнаку” ўзнагароджаны прапаршчыкі Дзмітрый Сямёнавіч Жарнасек, Валерый Мікалаевіч Клачок і Андрэй Мікалаевіч Хвошч. А гэта высокая адзнака работы як супрацоўнікаў, так і аддзялення ў цэлым.
В.ПОЛАЗАВА.
На здымку: узнагароду атрымлівае



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *