А ваша печь готова к отопительному сезону?

Профилактика и безопасность

Не за гарамі зімовыя халады, дбайныя гаспадары загадзя заняліся падрыхтоўкай свайго жылля да ацяпляльнага сезона.

Хоць у наш час шырокае распаўсюджанне атрымала цэнтральнае і газавае ацяпленне, пячное таксама сустракаецца дастаткова часта. Яшчэ ёсць час зрабіць рамонт і прывесці ў пажарабяспечны стан печы ў жылых дамах і гаспадарчых пабудовах. Нярэдка пры няправільным абсталяванні печы або парушэнні правіл эксплуатацыі ўзнікаюць пажары. Гэта можа адбыцца з-­за перакалу печы, утварэння ў цаглянай кладцы шчылін, пры эксплуатацыі няспраўнай дзверкі ці адсутнасці перадтопачнага ліста.

Агледзьце кладку знешняга боку дымахода, калі маюцца шчыліны, патынкуйце і пабяліце. Ачысціце дымаходы ад сажы, гарэнне якой суправаджаецца высокай тэмпературай і ўтварэннем іскраў. Частай прычынай “пячнога” пажару з’яўляецца выпадзенне вуглёў з распаленай печы пры адчыненых дзверках. Калі патрэбна, паклапаціцеся пра замену перадтопачных лістоў – яны павінны быць памерам 50х70 сантыметраў. Не выкарыстоўвайце пры распальванні печаў лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці.

К.КАРЗЯНОК, інспектар сектара прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *