Любителям шахмат и шашек негде приютиться

Общество

Вось такую ідылічную карціну засталі нядаўна на тэрыторыі рынка. Шахматная дошка на пустых скрынях, за ёй два ігракі, ну а побач, як і водзіцца — балельшчыкі. Праўда, яны не падказвалі, канём ці турай хадзіць, а, заўважыўшы супрацоўнікаў рэдакцыі, пачалі скардзіцца на адсутнасць памяшкання для сустрэч немалой колькасці аматараў шахмат і шашак.
— Шахматна-шашачны клуб пераабсталявалі пад трэнажорную залу, яно, канечне, патрэбна, але ж і прыхільнікаў інтэлектуальнага віду спорту ў нас нямала, ды і вынікі ўшацкія шашысты, шахматысты паказваюць нядрэнныя, а ў скверы пад адкрытым небам не заўсёды пасядзіш. Хацелася, каб знайшлося для нас хоць невялікае памяшканне. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *