Горячий фронт кормозаготовки

Общество Сельское хозяйство

Летні дзень год корміць. Гэта выказванне ў поўнай меры можна аднесці да самай важнай цяпер работы – корманарыхтоўкі. У прамым сэнсе ад якасці і колькасці назапашаных летам кармоў будуць залежыць і прывагі, і надоі.
У КУСГП “Дубраўка” корманарыхтоўку пачалі пазней за астатнія сельгаспрадпрыемствы. І сёння, калі многія прыбліжаюцца да завяршэння касьбы траў з першага ўкосу або скасілі больш паловы плошчаў, тут толькі набіраюць тэмпы. Пазней за ўсіх падрыхтавалі тэхніку да сезона, адпаведна пазней выехалі ў поле. А нарыхтаваць кармоў гаспадарцы трэба нямала – 4370 тон сенажу, 4850 тон сіласу, 215 тон сена. Усяго ж запланавана нарыхтаваць 26,3 кармавыя адзінкі травяністых кармоў на ўмоўную галаву. Каб справіцца з такімі задачамі, зусім няма часу расслабляцца. Аднак, дырэктар гаспадаркі Б.Т.Юргенс упэўнены, што корманарыхтоўчая кампанія ў іх пачалася ў аптымальныя тэрміны і неабходная колькасць кармоў будзе закладзена. Першую сянажную яму заклалі каля фермы Хадакова. Вядзецца трамбоўка ў дзве змены.
Працуюць дзве касілкі, граблі, падборшчык, тры адзінкі задзейнічаны на адвозцы. Намеснік дырэктара І.А.Дубко адзначае, што працаўнікі робяць сваю справу старанна (большасць з іх – гэта трывалы касцяк сельгаспрадпрыемства), імкнуцца перавыконваць нормы выпрацоўкі, каб атрымліваць большы заробак. У апошні час у лепшы бок мяняецца сітуацыя з дысцыплінай – перад выездам у поле і на працягу дня механізатары праходзяць медыцынскі агляд, на тэхніцы ўстаноўлены навігатары, якія дазваляюць кантраляваць месцазнаходжанне, перамяшчэнне, расход паліва. 
З мэтай стымулявання працы работні-кам, якія трымаюць жывёлу, выдзяляюцца кармы, астатнім, хто не працуе, але трымае падсобную гаспадарку, таксама аказваецца падтрымка.
Каб надоўга не спыняць працу, тым больш многія палеткі аддаленыя, арганізавана двухразовае харчаванне прама ў полі. Прычым, з работнікаў за яго вылічваецца толькі 10 працэнтаў. Штодня смачныя абеды і вячэру гатуе для працаўнікоў Жанна Леваноўская.
Першым укосам скошана 39 працэнтаў траў, нарыхтавана 1509 тон сенажу. Хочацца спадзявацца, што, нягледзячы на ўсе існуючыя праблемы, нарыхтоўчая кампанія ў КУСГП “Дубраўка” пройдзе паспяхова і зімой гаспадарка будзе з якаснымі кармамі.
В.ПОЛАЗАВА.
На здымках: А.Л.Акулёнак, Б.Т.Юргенс, В.П.Быкаў, С.П.Кладніцкі, Д.М.Мядз-ведскі; А.І.Шарамет. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *