Хлебопёк Елена Матвеева

Наши земляки

 

 Які прадукт у штодзённым рацыёне кожнага чалавека самы важны? За чым часцей за ўсё мы ідзём у магазін? Амаль не раздумваючы, многія з нас адкажуць – хлеб. Але мала хто ведае, як працуюць людзі, каб гэты прадукт своечасова трапляў на наш стол, якая за гэтым стаіць вялікая работа. Алена Матвеева працуе на хлебазаводзе амаль шаснаццаць гадоў. За даволі вялікі адрэзак часу на адным месцы спазнала ўсе тонкасці і сакрэты гэтай справы, бачыла многія змены на прадпрыемстве, у тым ліку і рэканструкцыю, якая вядзецца цяпер на заводзе.SDC12001 

Так склалася, што адразу пасля заканчэння школы Алена пайшла працаваць на завод, хоць і хацела стаць выхавальніцай. Але лёс распарадзіўся інакш – яна дапамагала старэйшай сястры выхоўваць пляменніка, а зараз расціць свайго сыночка. І не шкадуе, што менавіта па такім прафесійным шляху прыйшлося пайсці. Зусім нялёгка было маладой дзяўчыне ў самым пачатку, але яна не баялася цяжкасцей. Сёння А.Матвеева працуе машыністам цестараздзелачнай лініі, а пачынала памочнікам пекара, была і на макароннай лініі, якая дзейнічала ў ранейшыя часы. Многае паступова змяняецца, і асартымент выпускаемай прадукцыі значна пашырыўся, павялічыліся аб’ёмы работы. Гэта ўжо не толькі чорны хлеб і батоны, але і іншыя хлебабулачныя вырабы, якія з задавальненнем купляюць нават за межамі нашага раёна.

Вось ужо некалькі гадоў А.Матвеева працуе толькі ў начны час і выхадных у месяц бывае два-тры, часта змена прыпадае і на святы, якія і даводзіцца сустракаць на рабочым месцы.

– Спачатку было вельмі цяжка, а зараз ужо прывыкла да такога рытму, хоць і стамляешся напрыканцы змены, – расказвае жанчына.

Работа старанных, канечне, не застаецца па-за ўвагай. У 2009 годзе за добрасумленную працу і ў сувязі з Міжнародным днём кааперацыі Алена Матвеева была ўзнагароджана Ганаровай граматай Ушацкага раённага выканаўчага камітэта.

Нягледзячы на хатнія клопаты, Алена любіць парадаваць сваіх родных смачнай дамашняй выпечкай, а паколькі яна ведае шмат сакрэтаў пякарскай справы, гэта атрымліваецца ў яе выдатна.

 

 

 

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку:

А.Матвеева.

 
 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *