Очередь на донорство

Ваш вопрос - наш ответ

Аб тым, што для пералівання крыві ў медыцыне выкарыстоўваецца донарскі матэрыял, усе мы ведаем як ойча наш. Разумеючы важнасць названай працэдуры, некаторыя грамадзяне становяцца донарамі. З пытаннем, ці можна гэта зрабіць ва Ушачах, нядаўна ў рэдакцыю звярнулася адразу некалькі чалавек. Яго мы пераадрасавалі галоўнаму ўрачу Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы Мікалаю Мікалаевічу КАСПІРОВІЧУ.

– Забор донарскага матэрыялу ва Ушацкай ЦРБ праводзяць спецыялісты Полацкай станцыі пералівання крыві, якія прыязджаюць да нас для ажыццяўлення гэтай працэдуры адзін раз у квартал, а то і радзей. У бальніцы складзены банк даных мясцовых донараў – іх на сённяшні дзень 50 чалавек. Гэта надзейныя грамадзяне, якія рэгулярна праходзяць спецыяльную медыцынскую праверку і ўжо не адзін раз здавалі кроў у якасці донараў. Здаваемай імі крыві нам дастаткова, а таму пакуль што няма сэнсу павялічваць “штат” донараў. Між іншым, усіх жадаючых прайсці названую працэдуру мы гатовы паставіць на ўлік – як кажуць, на ўсялякі выпадак. Аднак хочацца спадзявацца, што такая патрэба не ўзнікне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *