С 5 июля в Ушачском районе начнётся вакцинация диких животных с помощью авиации. Будьте осторожны!

Общество

Шаленства вядома яшчэ з даўніх часоў, штогод каля 100 тысяч жыхароў еўрапейскіх краін звяртаюцца ва ўстановы аховы здароўя пасля ўкусаў жывёл. Узбуджальнік хваробы – гэта вірус, які цыркулюе сярод дзікіх жывёл і перадаецца праз укусы. У жывой прыродзе пераносчыкамі вірусаў з’яўляюцца драпежныя жывёлы – лісы, яноты, ваўкі, куніцы, кажаны. Найчасцей шаленствам хварэюць лісы – да 80 працэнтаў.

У рамках правядзення супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў з мэтай прафілактыкі шаленства на тэрыторыі вобласці, у тым ліку і нашага раёна, будзе праводзіцца вакцынацыя дзікіх жывёл. Для гэтага будуць прымяняцца вакцынаўтрымліваючыя блістэр-прынады, раскідванне якіх будзе ажыццяўляцца з дапамогай авіяцыі. Прынада з вакцынай уяўляе сабой брыкет шэрага ці цёмна-карычневага колеру вагой да 30 грамаў, зроблены з кампанентаў кармоў, прыдатных для ежы драпежных жывёл, са спецыфічным пахам. У прынаду змешчаны блістар (капсула) з вакцынай. Забараняецца браць яго рукамі і скормліваць дамашняй жывёле. Не падпускайце дзяцей да вакцынаўтрымліваючых блістар-прынад. Пры выпадковым пападанні вакцыны на адкрытыя ўчасткі цела, слізістыя абалонкі вачэй, рота або носа іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць двухпрацэнтным растворам пітной соды і звярнуцца ў мясцовую ўстанову аховы здароўя.

Вакцынацыя з дапамогай авіяцыі пачнецца з 5 ліпеня. Самалёты будуць ажыццяўляць палёты на вышыні 150-200 метраў з хуткасцю 150-180 км/г, адлегласць паміж паралельнымі лініямі палётаў самалёта — 1000 метраў. Прынады з вакцынай бяруцца з разліку — 25 прынад на 1 квадратны кіламетр тэрыторыі (за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў). Звяртаю ўвагу, што людзям, якія знаходзяцца ў месцах правядзення работ па распаўсюджанні прынад з вакцынай, неабходна пазбягаць зоны палёту самалёта, каб не атрымаць траўмы.

В.ДАЎГАПОЛАЎ, намеснік начальніка райветстанцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *