Подсобное хозяйство

Общество

Усе мы добра разумеем сённяшнюю сітуацыю з вядзеннем асабістых падсобных гаспадарак: колькасць іх змяншаецца ў прамой залежнасці ад старэння сельскіх жыхароў. Пры знаёмстве з канкрэтнымі людзьмі адчуваецца, што кіраўніцтву на месцах недзе трэба і больш увагі ўдзяляць гэтаму пытанню. Хоць, увогуле, сёння – зялёная вуліца вядзенню ўласнай гаспадаркі.

Захацелася прааналізаваць становішча ў некаторых населеных пунктах Вялікадолецкага сельсавета. Сакратар выканкама Л.В.Цвяцінская расказала, што датычыцца паш і сенакосаў:

– Па-першае, заўважу, што самы большы статак кароў у Касарах, гэта на пачатак года недзе 38 галоў. Гадоў дзесяць назад столькі ж было і ў Вялікіх Дольцах. Усяго па сельсавету — 160 кароў. У Касарах жыхары пасвяць іх у статку, у малых вёсках навязваюць на сваіх участках. Косяць на агародах, арандуемых землях або на тых, якія знаходзяцца ў часовым карыстанні. Каля двух гадоў, як пашы сельскага Савета перададзены сельгаспрадпрыемству “Вялікадолецкае”. Але наш старшыня сельвыканкама і дырэктар гаспадаркі раяцца, як задаволіць патрэбы насельніцтва ў пашах і касьбе.

Пацікавілася ў Веры Канстанцінаўны Смаляк з Касароў, якая трымае карову, як складваецца з забеспячэннем кармамі. Жанчына ўвогуле задаволена магчымасцямі для выпасу і касьбы. Праўда, усмі- хаючыся, расказвае, што на адной з ніў, дзе ўвесь час пасвіўся статак, нібы культыватар прайшоў, так дзікі парылі. Гавораць, павінны даць два ўчасткі дадаткова, але там няма вадапою. Магчыма, выдзеляць пад Заазер’ем.

Аркадзь Пятровіч Тухто некалі працаваў дырэктарам Вялікадолецкай школы, трымаў жывёлу. Сёлета адны куры засталіся. Мінулай восенню яны з жонкай здалі карову. Прыгадвае, што ў мінулыя гады ад Старыны да Жаўніны было выдзелена поле прыватным гаспадаркам. Сёлета яно ўзарана, бо статка былога ўжо няма. Буронак трымаюць толькі асобныя вяскоўцы. Усяго ў вёсцы 18 галоў буйной рагатай жывёлы. Ёсць выган, пасвяць і ў садзе, ды і на асабістых агародах. Праблем з сенакосам не было і няма. А вось як тую карову трымаць, разважае Аркадзь Пятровіч, невядома. У каго ўжо сілы няма, а хто, калі працуе, дык не мае магчымасці даглядаць. Гэта такая жывёліна, што трэба, каб асобна чалавек ёю займаўся, а то і двое. А работнікі сельскага Савета з адкрытай душой ідуць да людзей, прапаноўваюць: бярыце зямлю, трымайце жывёлу…

– Асабліва такіх няма, – але, часам, наш закаранелы падыход назіраецца. У пазамінулым годзе пайшоў я ў мясцовую гаспадарку выпісаць зерня. Мне гавораць: нашым адна цана, іншым – другая. А я хто такі? З камбайнам таксама бывалі праблемы. Хоць, трэба сказаць, апошнія два гады больш арганізавана ўсё праводзіцца. Наогул жыць стала лепш.

У Пуцілкавічах каровы і цяля ёсць толькі ў дзвюх асабістых гаспадарках. Так, Ніна Васільеўна Кулікоўская ўвесь час трымае гэтую жывёліну, такую патрэбную сям’і. Цяпер у яе падцёлак. Дзе раней была паша, расказвае жанчына, ля фермы, цяпер пасвіцца конь. Яна ж навязвае сваю будучую кароўку на агародзе і ў іншых месцах, дзе ёсць трава. Чаго-чаго, а гэтага ў вёсцы хапае.

– Канечне, у нас жа ніякіх праблем няма, – згаджаецца і Ніна Казіміраўна Званская з той жа вёскі, мы з мужам трымаем тры каровы. Я працую сацыяльным работнікам, ён – вадзіцелем у школе. Разам дома спраўляемся. Наша асабістая гаспадарка – гэта дадатковыя сродкі сям’і.

Жанчына расказвае, што ў іх двое дарослых дзяцей, жывуць не з імі, калі-небудзь прыязджаюць, тады і дапамагаюць. А ў асноўным самі спраўляюцца, бо, як падкрэсліла гаспадыня, супраць абсалютнай большасці аднавяскоўцаў – даволі маладыя, няма яшчэ 50-і.

Ніна Казіміраўна задаволена тым, што нават у гэту вельмі аддаленую вёску, дзе дойныя каровы толькі ў іх сям’і, кожны дзень наведваецца прадпрымальнік Сяргей Пятровіч Палякоў і закупляе малако, як і ў Новым Жыцці, Казімірове. А кожныя дзесяць дзён здатчыкі атрымлі- ваюць грошы. Гэта вельмі зручна і выгадна.

Што датычыцца тых жа паш і сенакосаў, дык жанчына ўвесь час паўтарае: “Палі такія, што канца не бачна. Толькі пасві, толькі касі”.

Ніна Казіміраўна расказала: яе муж Віктар Леанідавіч дапамагаў сельгаспрадпрыемству, дык яму давалі касілку, каб убраць траву. Сястра, дзеці дапамагалі, не было праблемы пасушыць і скласці.

Пасеялі Званскія сёлета ячмень, авёс, пасадзілі, як заўсёды, бульбу. Гноем здобрылі зямлю. У асабістай гаспадарцы ёсць парсюкі, цяляты. Бычкоў звычайна гадуюць, а потым здаюць. Свініна ў сваёй сям’і і разыходзіцца.

Пра ўсё гэта Ніна Казіміраўна гаварыла з добрым настроем, радасцю, бо чаму ж не ганарыцца плёнам сваіх рук.

Г.ВАРАТЫНСКАЯ

І ўсё ж ці здараюцца ў вяскоўцаў праблемы, якія перашкаджаюць развіваць падсобныя гаспадаркі? – спытала ў свайго субяседніка.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *