Жители отдалённых деревень Ушаччины жалуются на недостаточный ассортимент в автомагазинах

Ваш вопрос - наш ответ

Склалася такое ўражанне, што пажылым людзям у аддаленыя вёскі пастаўляюць тавар па канчатковым прынцыпе. У нас у аўталаўцы, якая абслугоўвае Ветча, Лагі, Мірны, можа нават хлеба не быць. Тавар часта з межавым тэрмінам прыдатнасці – калі застаецца дзень ці два для бяспечнага ўжывання. Так, вяскоўцы народ не збалаваны, аднак у параўнанні з асартыментам магазінаў гэта кідаецца ў вочы.

З такой скаргай звярнуўся ў рэдакцыю П.У.Броўка. Мы яе пераадрасавалі старшыні праўлення райспажыўтаварыства Ліліі Альбінаўне ДОЛГАЙ.

– Хацелася б ведаць, у які канкрэтна дзень было такое дрэннае абслугоўванне, паколькі па кожным факце высвятляем абставіны і бяром тлумачэнні работнікаў. Бо ўсе яны нацэлены якраз на адваротнае, а менавіта на поўнае задавальненне патрэб насельніцтва праз вывучэнне запытаў, пераваг у выбары тавару. Таму і вітаецца ў нас такая форма, як папярэдні заказ тавару – не саромейцеся пытацца, ці ёсць у асартыменце тое, што вы любіце, і прасіце ў наступны раз прывезці.

Канечне, у летні час насельніцтва на вёсцы павялічваецца, менавіта па гэтай прычыне ў вёсках, якія стаяць апошнімі па графіку (дарэчы, мы імкнёмся чаргаваць, каб у наступны заезд яны абслугоўваліся першымі) прадуктаў становіцца меней. Не ўсе аўтамагазіны аднолькавыя і па змяшчальнасці. Таму ўсе вадзіцелі­прадаўцы ведаюць, што могуць заехаць у бліжэйшы магазін і датаварыцца там.

Таму прыносім прабачэнне за прынесеныя нязручнасці і будзем імкнуцца, каб пакупнікоў з любой вёскі задавальняў асартымент. І калі паўторыцца падобнае, тэлефануйце мне напрамую па нумарах: 2­72­31 ці (8­029) 510­07­02 (МТС). Кантактныя нумары таксама павінны быць размешчаны на любой гандлёвай кропцы, у тым ліку аўтакраме.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *