Ушачане положительно оценивают меры, которые принимаются отделом внутренних дел по поддержанию общественного порядка

Закон - один для всех

Міністэрства ўнутраных спраў праводзіць пастаянны маніторынг дзейнасці сваіх структурных падраздзяленняў, таму сацыялагічнымі апытаннямі жыхароў розных рэгіёнаў, у тым ліку і нашага, не здзівіш. Вынікі даследавання меркавання грамадзян заслугоўваюць увагі – людзі самых розных сацыяльных груп прымаюць у ім удзел ананімна, што дапамагае аб’ектыўна ацаніць іх думку па самых розных пытаннях дзейнасці раённых аддзелаў унутраных спраў. Гэта дазваляе міліцыі вызначыць узровень скрытай злачыннасці, выявіць іншыя негатыўныя з’явы, рэалізаваць прынцып законнасці і галоснасці, умацаваць сувязь супрацоўнікаў райаддзелаў з насельніцтвам.

Ушачане ў асноўным станоўча ацэньваюць меры, якія прымаюцца аддзелам унутраных спраў па падтрыманні грамадскага парадку – аб гэтым сведчаць вынікі даследаванняў, праведзеных у бягучым годзе ўпраўленнем унутраных спраў аблвыканкама на тэрыторыі нашага раёна. Ахоп сельскага і гарадскога насельніцтва быў шырокім – анкеты запоўнілі 150 грамадзян. Эфектыўнасць дзейнасці праваахоўных органаў пацвярджаецца лічбамі: узровень поўнага даверу міліцыі адзначылі 36 працэнтаў рэспандэнтаў, яшчэ 34 працэнты выказалі яго высокую ступень. У суме паказчык у 70 працэнтаў перавышае сярэднеабласны, які складае 68,7.

У цэлым на працягу апошніх гадоў захоўваецца станоўчая дынаміка росту пазітыўных адносін насельніцтва да дзейнасці міліцыі. Ацэньваючы аператыўнасць рэагавання нарадаў на звароты ў органы ўнутраных спраў, 71,9 працэнта удзельнікаў апытання палічылі яе своечасовай, 45,5 працэнта заявілі, што супрацоўнікі міліцыі прынялі пры гэтым усе неабходныя меры. 39,3 працэнта грамадзян адчуваюць сябе на тэрыторыі раёна ў бяспецы ад злачынных замахаў, яшчэ 28,7 – хутчэй так, чым не. Аб трывозе за захаванасць сваёй маёмасці выказаліся 14,6 працэнта рэспандэнтаў. Гэты паказчык па вобласці і рэспубліцы складае адпаведна 18 і 19,5 працэнта. У ацэнцы прафесійных і асабістых якасцей супрацоўнікаў нашага РАУС 40 працэнтаў грамадзян заявілі, што пры зносінах з імі міліцыянеры праявілі выключна ветлівасць і ўвагу. Толькі 9,2 працэнта выказалі меркаванне, што міліцыянеры праявілі грубасць і раўнадушша.

Стан дарожнай бяспекі на тэрыторыі раёна здавальняючым і хутчэй здавальняючым прызналі 42 і 32,7 працэнта рэспандэнтаў. Сума паказчыкаў у 74,7 працэнта значна вышэй сярэднеабласной – 66,6. Амаль палова ўдзельнікаў апытання станоўча ацанілі эфектыўнасць барацьбы з п’янствам і самагонаварэннем, толькі 6 працэнтаў грамадзян лічаць забароненыя да абароту наркотыкі даступнымі для набыцця па месцы жыхарства, вучобы працы і адпачынку.

Яшчэ адным прыярытэтным паказчыкам у ацэнцы работы міліцыі з’яўляецца ступень гатоўнасці насельніцтва да супрацоўніцтва з права­ахоўнымі органамі ў барацьбе са злачыннасцю. Па выніках праведзенага апытання амаль 72,5 працэнта грамадзян пры неабходнасці гатовы аказваць дапамогу міліцыі.

Насельніцтва выказала шэраг прапаноў і пажаданняў, па рэалізацыі якіх супрацоўнікамі Ушацкага РАУС праведзена мэтанакіраваная работа. У другім квартале бягучага года абсталяваны нерэгулюемы пешаходны пераход ля магазіна “На Віцебскай”, пакладзены штучныя няроўнасці (“спячыя паліцэйскія”) па вуліцы Азёрнай у вёсцы Градзянец. Актывізавана работа па прыцягненні да адказнасці вадзіцеляў транспартных сродкаў – за перыяд з 1 чэрвеня па 3 кастрычніка выяўлена 17 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, складзена 13 пратаколаў за парушэнні хуткасных рэжымаў у гарадскім пасёлку і Селішчы. Праведзена работа па абследаванні дарожнай сеткі, па выніках якой заменены зношаныя дарожныя знакі. Супрацоўнікамі дзярж­аўтаўтаінспекцыі праведзены замеры інтэнсіўнасці руху транспарту і пешаходаў на скрыжаванні вуліц Ленінскай і Савецкай у мэтах вывучэння неабходнасці ўстаноўкі святлафору. Выяўлена, што скрыжаванне не з’яўляецца месцам значнай канцэнтрацыі дарожна-транспартных здарэнняў. Таму ўстаноўка святлафору, як дадатковага фактару змяншэння рызыкі дарожна-транспартнага здарэння, прызнана немэтазгоднай.

Сіламі супрацоўнікаў аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі праводзяцца рэйды, у тым ліку і ў сельскай мясцовасці, па недапушчэнні фактаў знаходжання грамадзян у нецвярозым стане ля гандлёвых аб’ектаў раёна, у месцах масавага знаходжання грамадзян абноўлена інфармацыя прафілактычнага характару, на пастаяннай аснове арганізуюцца сустрэчы ўчастковых інспектараў міліцыі з насельніцтвам у працоўных калектывах, установах адукацыі і па месцы жыхарства.

Неабходна дадаць, што некаторыя выказаныя прапановы не ўваходзілі ў кампетэнцыю органаў унутраных спраў, аднак па кожным з іх інфармацыя была накіравана ў арганізацыі, у распараджэнні якіх гэтыя пытанні знаходзяцца.

Паважаныя жыхары гарадскога пасёлка Ушачы і Ушацкага раёна! Займайце актыўную грамадзянскую пазіцыю ў пытаннях забеспячэння правапарадку, своечасова інфармуйце РАУС пра ўсе факты супрацьпраўных паводзін грамадзян, аб парушэннях парадку, злачынствах. Разам з вамі, сумеснымі намаганнямі мы зможам забяспечыць належны парадак у населеных пунктах і бяспеку людзей.

С.ГАРДЗІЁНАК, начальнік штаба Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *