Гололёд и дорога

Общество

Рэзкае змяненне надвор’я як правіла збірае ўраджай пабітых аўтамабіляў. Прычына – няўменне кіраваць на слізкай дарозе. Любы рэзкі манеўр рулём ці педалямі  – і машына большасці вадзіцеляў ужо не падпарадкоўваецца. Бяда ў тым, што мала хто звяртае ўвагу на тое, што галалёд можа ўтварацца і пры дадатнай тэмпературы ў два градусы. А ведаць, што тармазны шлях пры хуткасці 60 кіламетраў у гадзіну на сухім асфальтабетонным пакрыцці складае каля 37 метраў, мокрым – 60, а на абледзянелай дарозе – ажно 152, неабходна.

Пры руху ў галалёд лепш не абганяць, а заставацца на сваёй паласе. Нават простая змена паласы пагражае непрыемнасцямі, а абгон – тым больш.

Калі аўтамабіль пачало занасіць, ніколі не тармазіце. Зразумела, цяжка ад гэтага ўтрымацца, як быццам невядомая сіла цягне нагу да педалі тормазу, аднак трэба вытрымаць, інакш можна згубіць апошні шанец. Тое ж і са счапленнем. Не кідайце педаль газу, што можа павялічыць занос. Але, калі плаўна знізіць газ на заднепрывадным аўтамабілі, а на пярэднім ледзь-ледзь павялічыць, то занос можна зменшыць.

Звярніце ўвагу, што пярэднія колы заўсёды глядзяць у накірунку руху. Таму паварот руля ў паніцы можа не ўціхамірыць, а наадварот расхістаць машыну, таму руль неабходна круціць у бок заносу ў меру.

Калі адпраўляецеся ў шлях, то захоўвайце ўсе меры перасцярогі – не спяшайцеся, не ганіце, памятайце пра дарожныя ўмовы, і вы без здарэнняў вернецеся да дому.

А.ЛІСОЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *