В Ушачском районе продолжается вакцинация от гриппа

Здравоохранение

Пытання, рабіць прышчэпку ад грыпу ці не, у рэдакцыі не ўзнікае. Які ўжо год амаль усім калектывам вакцынуемся непасрэдна на працоўным месцы, далучаюцца нават былыя работнікі газеты. І на ўласным вопыце можам засведчыць, што хварэем прыкметна менш, чым раней. Але, на жаль, не ўсе ўшачане прыйшлі да падобнай высновы: на ўчарашнюю раніцу ў раёне праімунізавана толькі 10,66 працэнта насельніцтва.

вакцынуецца галоўны ўрач ЦРБ Ю.Пацёмкін.

Па інфармацыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, захваральнасць на ВРВІ і грып на Ушаччыне пакуль мінімальная. Яе ўздым чакаецца ў студзені-сакавіку 2024-га, пік – у лютым. З улікам таго, што для фарміравання імунітэту патрабуецца ад 7 да 21 дзён, а яго працягласць пасля вакцынацыі захоўваецца да 6-12 месяцаў, цяпер самы зручны час для прышчэпкі!

– Працягвае цыркуляваць сярод насельніцтва і каранавірус, а заразіцца адначасова на яго і грып надзвычай небяспечна! – падкрэслівае памочнік урача-эпідэміёлага Таццяна Мосіна. – Абодва неспрыяльна ўздзейнічаюць перш за ўсё на нашу дыхальную сістэму, выклікаюць пнеўманіі. Не дапусціць падобных праблем дазваляюць менавіта прафілактычныя прышчэпкі, прычым, магчыма і сумеснае (у адзін дзень) увядзенне прэпаратаў супраць грыпу і COVID-19.

Праімунізавацца можна як ва ўстановах аховы здароўя, так і па месцы працы. Усіх жадаючых чакаюць у паліклініцы райбальніцы (кабінет 50) з 8 да 18 гадзін, у Вялікадолецкай і Глыбачанскай бальніцах сястрынскага догляду, Дубраўскай урачэбнай амбулаторыі – з 8.00 да 17.00. Пакінуць заяўку на візіт выязной брыгады медыкаў можна праз рэгістратуру па нумары 5-21-57.

Як удакладніла старшая медыцынская сястра паліклінікі Вікторыя Кальчэўская, прышчэпачная кампанія працягнецца ў раёне да 1 снежня. За гэты перыяд плануецца праімунізаваць каля 40 працэнтаў насельніцтва.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *