17 марта на главной спортивной площадке Ушаччины пройдёт районная спартакиада трудовых коллективов

Cпорт

У бліжэйшую суботу, 17 сакавіка, фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Юнацтва-Ушачы” адкрые дзверы для спартсменаў-аматараў з працоўных калектываў Ушаччыны. У праграме штогадовай раённай спартакіяды сёлета сем відаў: да традыцыйных спаборніцтваў па гімнастыцы, дыгатлоне, дартсе, гіравым спорце, шашках дадаліся новыя – па настольным тэнісе і плаванні.

У склад кожнай каманды, у якія, дарэчы, могуць аб’ядноўвацца і два працоўныя калектывы, увойдуць 10 чалавек, а яе капітанам павінен быць кіраўнік арганізацыі або яго намеснік (у выпадку іх няўдзелу налічваюцца штрафныя балы).

З падачай заявак на ўдзел у спаборніцтвах варта паспяшацца – іх прымаюць да 15 сакавіка ў ФСК “Ураджай”. Дапускаецца падача па факсе 2-70-40 і на электронны адрас: fksit-ushachi@yandex.by

Збор прадстаўнікоў каманд запланаваны ў канферэнц-зале комплексу на 9.25, пачнецца спартакіяда а 10-й гадзіне.

Спадзяемся ўбачыць на спартыўных пляцоўках як мага больш ушачан, якія захочуць правесці суботні дзень цікава і з карысцю.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *