Читатель поднимает проблему: единственную дорогу к Двор Усвице вспахана сельхозтехникой

Читатель поднимает проблему

Да нашай вёскі Двор Усвіца вядзе адзіная дарога, аб’езду няма. Вясной тую яе частку, якая праходзіць праз поле, узаралі, і жыхарам даводзілася з кіламетр ісці па раллі і чакаць аўтамагазін. Тады мы паскардзіліся дырэктару КУСГП “Глыбачаны” Алегу Аляксандравічу Ляшчынскаму. І летам, калі ўсталявалася сухое надвор’е, дарогу накаталі.

Але 21 верасня ўзаралі зноў, хоць мы загадзя прасілі пакінуць нам адзіны пад’езд. Для блізіру яе пракаталі, хоць відавочна, што такі ўчастак непраходны для большасці тэхнікі. Крыўдна, асабліва майму 92-гадоваму дзеду Мікалаю Міхайлавічу Шаршнёву, які ўсё жыццё адпрацаваў механізатарам у “Глыбачанах”. Бо зараз яму зноў даводзіцца па гразі дабірацца да аўтакрамы, ды і “хуткая дапамога”, калі што здарыцца, таксама да дзядулі не даедзе. Ён з’яўляецца вашым пастаянным падпісчыкам і просіць дапамагчы.

Р.ЯЛЬШЫЕЎ.

Тлумачэнне па гэтым пытанні рэдакцыі даў старшыня Глыбачанскага сельвыканкама Віктар Віктаравіч Шаршнёў.

– Двор Усвіца зараз уваходзіць у склад Усвіцы і там летам пражывае тры дачнікі. Інцыдэнт атрымаўся таму, што ўзворванне на бліжэйшых палях праводзілі механізатары сельгаспрадпрыемства “Гараны”, якія не ведалі, што там праходзіць дарога. У суботу кіраўніцтва гаспадаркі накіравала туды тэхніку, каб пракатаць дарогу, але паколькі ішоў дождж, якасна зрабіць гэта не атрымалася. Зараз там з прабуксоўкай можа праехаць толькі машына з двума мастамі і высокім пад’ёмам. Намеснік дырэктара КУСГП “Глыбачаны” Сяргей Іванавіч Кірпічонак паабяцаў, што на працягу некалькіх дзён там будзе працаваць тэхніка і ўтрамбуе дарогу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *