26 лет у руля хлеборобного корабля. В КУСГП «Великодолецкое» проводили на заслуженный отдых Ивана Филипповича Дорощенко

Сельское хозяйство Экономика и малый бизнес

Сёлета, як і заўсёды, практычна ў кожнай намінацыі вылучаны працаўнікі КУСГП “Вялікадолецкае”. Гэта валаўтваральная гаспадарка традыцыйна з’яўляецца адной з лепшых у жывёлагадоўлі, апрацоўвае вялікі клін пашы і дасягае на ім добрага ўраджаю. Прычым, усё ўласнымі сіламі, прыцягваючы на дапамогу хіба што шэфаў з арганізацый – сваіх жа былых работнікаў. І наадварот, заўсёды падстаўляюць плячо іншым гаспадаркам. Менавіта “Вялікадолецкае” летась літаральна ўсё малако здала сортам “экстра”, а падчас сёлетняга складанага жніва першым закрыла дзяржаўны заказ па пшаніцы і жыце. За штурвалам гэтага трывалага хлебаробчага карабля 26 гадоў знаходзіўся Іван Піліпавіч Дарошчанка. Напярэдадні свята аграрыяў ён пайшоў на заслужаны адпачынак. Аднак у сёлетніх перамогах “Вялікадолецкага”, як і ў тым, што гаспадарка выстаяла і ў гады перабудовы, і падчас далучэння дзвюх суседніх – яго безумоўная заслуга. У апошні дзень працы І.П.Дарошчанку ў прысутнасці калектыву падзякавалі за добрасумленную працу і ўручылі Ганаровыя граматы кіраўнік раёна У.Г.Аўдошка, дэлегацыя райсельгасхарча на чале з С.С.Садоўскім і старшыня прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу П.А.Алексяёнак.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *