Юные ушачские спортсмены заняли призовые места на областном первенстве по лёгкой атлетике

Cпорт

На абласным першынстве па лёгкай атлетыцы, якое праходзіла на мінулым тыдні, парадавалі вынікамі юныя ўшацкія спартсмены.

У хлопцаў 2006-2007 гадоў нараджэння “золата” ў бегу на 1500 і 3000 метраў заваяваў Ілья Мялешка. Былы выхаванец трэнера лёгкаатлетычнага аддзялення Ушацкай ДЮСШ Т.Л.Клопавай, які зараз з’яўляецца навучэнцам Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву, цалкам не аправіўся ад перанесенай раней хваробы, аднак выйшаў на старт і праявіў сапраўдны чэмпіёнскі характар! Паспяхова склаліся для нашых землякоў і спаборніцтвы сярод юнакоў і дзяўчат 2008-2009 гадоў нараджэння. Прыемным сюрпрызам стала перамога яшчэ аднаго вучня Таццяны Леанідаўны Максіма Магеркі на дыстанцыі 2000 метраў. “Золата” ў забегу на 300 метраў з бар’ерамі і “срэбра” на такой жа дыстанцыі ў гладкім бегу заваявала Мілана Барадулька, якая зараз займаецца ў Віцебскім вучылішчы алімпійскага рэзерву.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *