Позитивная аура и абсолютный профессионализм. В Великодолецкой детском саде-СШ чествовали лучших работников

Общество

“Шчыра прызнаюся: люблю ў вас бываць. Бездакорны парадак і прыгажосць, пазітыўная аўра і абсалютны прафесіяналізм у кожнай справе даўно сталі візітоўкай вашай установы”, – з такіх прыемных слоў старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Мікалаеўна Марковіч пачала сваю сустрэчу з калектывам Вялікадолецкай дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Н.Марковіч, Р.Аніскевіч, Т.Тухто.

Прысутныя абмеркавалі найбольш актуальныя тэмы: напрыклад, эпідэмічную сітуацыю, якая застаецца няпростай і патрабуе захавання ўсіх прафілактычных патрабаванняў, чарговае першае месца, занятае сёлета школай у рэйтынгу навучальных устаноў раёна, і, канечне, старт навучальнага года.

Падрыхтоўка да яго тут як заўсёды была грунтоўнай: дырэктар Р.Л.Аніскевіч падчас невялікай экскурсіі паказала свежапафарбаваныя класы і калідоры, абноўленыя лесвічныя рэкрэацыі, лінолеум і новую мэблю, якія з’явіліся ў сталовай, узорную прышкольную тэрыторыю. На пераўтварэнні пайшлі як бюджэтныя, так і заробленыя ўстановай сродкі, сталы ж, напрыклад, набылі па падарункавым сертыфікаце за перамогу ў конкурсе на лепшую арганізацыю школьнага харчавання, а казырок над уваходам у харчаблок усталявалі за спонсарскую дапамогу. На карысныя справы будзе накіраваны і грашовы сертыфікат, атрыманы за перамогу ў сёлетнім аглядзе конкурсе па падрыхтоўцы да новага навучальнага года.

Ну а самым урачыстым момантам сустрэчы стала ўшанаванне дастойных членаў гэтага працоўнага калектыву: дырэктар установы Рыма Леанідаўна Аніскевіч адзначана сёлета да Дня ведаў Ганаровай граматай Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, а настаўнік матэматыкі Тамара Сямёнаўна Тухто атрымала Падзяку Ушацкага райсавета. Уручаючы высокія ўзнагароды, Н.М.Марковіч шчыра павіншавала педагогаў, пажадала ім моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *