В День защитников Отечества 65 ушачских школьников стали пионерами

У аўторак у музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка звінелі дзіцячыя галасы. У гэты дзень піянерская дружына імя А.А.Клопава папоўнілася новымі членамі – упершыню піянерскія гальштукі павязаны 65 вучням чацвёртых класаў Ушацкай школы. Адметна, што праводзілася ўрачыстасць у Дзень абаронцаў Айчыны і менавіта ў музеі, што стала выдатным фіналам месячніка патрыятычных спраў, што праводзіўся ва ўстанове. […]

Продолжить чтение

Ученики Великодолецкой школы побывали на хоккейном матче в Минск-Арене и поделились своими впечатлениями

Вучні Вялікадолецкай школы вельмі любяць вандраваць па прасторах нашай краіны. У рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” мы наведалі многія знакамітыя мясціны, гістарычныя славутасці, культурныя і спартыўныя аб’екты. Аб адным з апошніх падарожжаў хочам расказаць асобна. Калі настаўнік фізічнай культуры Уладзімір Міхайлавіч Лапіцкі прапанаваў пабываць на хакейным матчы – ідэя знайшла гарачую падтрымку. […]

Продолжить чтение

Творческая работа ученицы Ушачской школы Екатерины Ледник стала лучшей на республиканском конкурсе рисунков

У тым, што ўшацкая моладзь мае шматгранныя таленты, сумнявацца не прыходзіцца. Толькі мы парадаваліся паспяховаму выступленню нашых школьнікаў на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах (нагадаем: усе 4 дэлегаты раёна вярнуліся з дыпломамі), як са сталіцы прыйшла яшчэ адна прыемная навіна – творчая работа адзінаццацікласніцы Ушацкай школы Кацярыны Леднік прызнана адной з лепшых на […]

Продолжить чтение

В Беларуси с февраля возрастут пособия по уходу за ребенком до 3 лет

У Беларусі з лютага бягучага года ўзрастуць дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. У адпаведнасці з законам “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей” з 1 студзеня 2013 года памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. На першае дзіця ён […]

Продолжить чтение

Девятиклассница Великодолецкой школы Лариса Провада вернулась с областной олимпиады по биологии с дипломом третьей степени

Пасля перамогі адразу ў дзвюх дысцыплінах на раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у дзевяцікласніцы Вялікадолецкай школы Ларысы Правады быў выбар – паказаць на абласным этапе свае веды па біялогіі або па беларускай мове і літаратуры. Зрэшты, дзяўчына доўга не вагалася, спыніўшыся на біялогіі, бо ўжо зараз вырашыла, што хутчэй за ўсё звяжа сваё […]

Продолжить чтение

Ушачские школьники вернулись с областной олимпиады по учебных предметах с наградами

Завяршыўся трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Нагадаем, што ўдзел у ім прынялі чацвёра школьнікаў Ушаччыны. Прыемна, што з абласных спаборніцтваў усе яны вярнуліся з узнагародамі. Так, дыпломы трэцяй ступені з’явіліся ў скарбонцы ўласных дасягненняў Антона Касіча і Леаніда Давыдава з Ушацкай школы – абодва дэманстравалі веды па хіміі (настаўнік – Л.А.Струй), а таксама […]

Продолжить чтение

Согрели каждого душевной теплотой. В стране завершилась акция «Наши дети»

Днямі завяршылася рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Традыцыйна актыўны ўдзел у ёй прынялі ўшачане – работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, актывісты грамадскіх аб’яднанняў і, вядома ж, прадстаўнікі раённай улады. Так, мінулы тыдзень надоўга запомніцца асаблівай святочнай атмасферай жыхарам дома сямейнага тыпу ў аграгарадку Арэхаўна – павіншаваць іх з Новым годам і Калядамі завітаў з падарункамі старшыня […]

Продолжить чтение

Как поздравляли маленьких ушачан во время акции «Наши дети»

Ад дабрыні стаміцца нельга Убачыўшы Дзеда Мароза са Снягуркай, якія з пустым мехам выходзілі з дзіцячага сацыяльнага прытулку, засмуцілася, што не паспела сфатаграфаваць іх “за справай”. Але ж зімовыя персанажы, якія пры бліжэйшым знаёмстве аказаліся работнікамі райспажыўтаварыства, запэўнілі: “Без здымка не застаняцеся! Там ужо нашы “калегі” з райбальніцы дзетак віншуюць!” І сапраўды, у апошнія дні […]

Продолжить чтение

Ушачские школьники побывали на главной ёлке страны, а также приняли участие в новогоднем празднике в областном центре

Напярэдадні навагодніх святаў галоўная ёлка сабрала маленькіх беларусаў з усіх куточкаў нашай краіны. У Палацы Рэспублікі больш за дзве тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак 24 снежня акунуліся ў чароўную атмасферу свята. Трапіць на навагодні баль сёлета пашчасціла і юным ушачанам – Марыі Лукашэвіч з Ушацкай школы, Алёне Асташонак з Арэхаўскай і Дзіяне Герцык з Вяркудскай. Што […]

Продолжить чтение

Ученики Плинской школы присоединились к благотворительной акции «Чудеса на Рождество» и подготовили подарки для своих ровесников из детского приюта

Традыцыі цімураўства, як і ўсяго лепшага з савецкай сістэмы адукацыі, у гэтай навучальнай установе свята захоўваюць з даўніх часоў. Для навучэнцаў Плінскай школы Каляды – не толькі час цудаў, якога чакаюць усе і заўсёды – тут твораць дабро рукамі дзяцей і для дзяцей. Школьнікі самага рознага ўзросту далучыліся да правядзення рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Цуда на […]

Продолжить чтение

В Беларуси стартовала ежегодная акция «Наши дети»

У Беларусі стартавала акцыя “Нашы дзеці”. Шэраг мерапрыемстваў у яе рамках пройдзе і на Ушаччыне. 29 і 30 снежня дабрачыннае навагодняе свята збярэ ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці дзяцей-інвалідаў, выдатнікаў вучобы, выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка, дзяцей з апякунскіх і прыёмных сямей. 28-29 снежня дэлегацыя нашага раёна – 25 прадстаўнікоў устаноў адукацыі – накіруецца […]

Продолжить чтение