День: 01.10.2025
«Будь ярким! Стань заметным»
А вы ведаеце, што флікер зніжае рызыку наезду на пешахода на 65 працэнтаў? Калі вадзіцель едзе з хуткасцю 90 км/г, то ў яго будзе 8 секунд, каб заўважыць пазначанага такім чынам чалавека і своечасова спыніцца, а пры руху 60 км/г – 24. Быў выпадак, калі адзін святлоадбівальнік на рукаве спыніў грузавы цягнік: п’яны мужчына заснуў […]
Продолжить чтениеИз городов — в глубинку: «Блинный разгуляй» покорил сердца гостей
Мы, кампанія з чатырох сем’яў з Мінска, Магілёва, Маладзечна, вельмі любім падарожнічаць. А нядаўна пабывалі на Ушаччыне. Прычым, ехалі мэтанакіравана ў Вялікія Дольцы на свята “Блінны разгуляй”. Так-так, не здзіўляйцеся, з гарадоў, дзе хапае забаўляльных пляцовак, у глыбінку Беларусі, каб адчуць яе каларыт. Хаця выбар аграгарадка не аказаўся выпадковым – зусім нядаўна ў мясцовым клубе […]
Продолжить чтениеВ районной библиотеке прошла встреча с Геннадием Авласенко
Паэта, празаіка, драматурга Генадзя Аўласенку на Ушаччыне ведаюць многія. Новыя кнігі, сустрэчы з землякамі… На малую радзіму ўраджэнец Ліпаўца прыязджае штогод – і кожны раз чымсьці радуе прыхільнікаў сваёй творчасці. Нямала сабралася іх і на нядаўнім мерапрыемстве ў раённай бібліятэцы – за радкамі любімых кніг ушачане адзначылі 70-гадовы юбілей аўтара. “А мы гэты верш у […]
Продолжить чтениеСпециалисты ведущих медучреждений Витебщины проведут приём в Ушачской ЦРБ
Урачы і спецыялісты найбуйнейшых устаноў аховы здароўя Віцебшчыны працягваюць ажыццяўляць прыём пацыентаў, кансультаванне калег у раённых бальніцах. Так, 3 кастрычніка ва Ушацкую ЦРБ прыедзе кардыёлаг, 10-га – анколаг, неўролаг, акушэр-гінеколаг і атарыналарынголаг, 23-га – неўролаг, 28-га – анколаг, атарыналарынголаг, кардыёлаг, дэрматавенеролаг і спецыяліст па агульнай урачэбнай практыцы. Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца ў рэгістратуру па […]
Продолжить чтениеКак ушачане готовятся к областному фестивалю тружеников села «Дажынкі- 2025»
Ужо ў гэту суботу ў Чашніках пройдзе абласное свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі”. З яго падрабязнай праграмай можна пазнаёміцца на сайце нашай газеты. За час падрыхтоўкі да мерапрыемства ў Чашніцкім раёне адрамантавана і добраўпарадкавана больш за паўтары сотні аб’ектаў, а зараз заканчваюцца апошнія прыгатаванні да прыёму шматлікіх гасцей, уезды і цэнтральныя вуліцы ўпрыгожваюць тэматычнымі банерамі і […]
Продолжить чтение«50 вопросов взрослому»: встреча с заведующей сектором культуры Ушачского райисполкома Лидией Шкарубо
Праект “50 пытанняў даросламу” сектара дзіцячай і юнацкай кнігі раённай бібліятэкі ўжо заваяваў папулярнасць ва ўшачан. Нагадаем, што ў яго рамках праходзяць сустрэчы старшакласнікаў з паспяховымі і вядомымі ў раёне людзьмі. У гэты раз яго госцем стала мэтанакіраваная, творчая, пазітыўная Лідзія Шкаруба, якая з 2023 года ўзначальвае сектар культуры райвыканкама. З дзяцінства Лідзія расла ў […]
Продолжить чтениеРайонные соревнования по плаванию прошли в спорткомплексе
Раённыя спаборніцтвы па плаванні прайшлі ў басейне спарткомплексу. Камандная эстафета традыцыйна складалася з трох этапаў па 25 метраў. “Бронзу” ў гэтым відзе заваявалі плыўцы з раёна газазабеспячэння, “срэбра” – у зборнай РАНС і АЗС, а на першую прыступку п’едэстала ўзнялася аб’яднаная каманда райаддзела ўнутраных спраў і Ушацкай школы, за якую выступалі начальнік РАУС Віталь Карэнскі […]
Продолжить чтениеУроки физкультуры в бассейне
Многія вучні называюць фізкультуру сваім любімым прадметам. Калі ж урокі праходзяць не ў звыклай спартзале ці на школьным стадыёне, а ў басейне, – захапленню школьнікаў увогуле няма межаў! Упэўніліся ў гэтым, зазірнуўшы ў панядзелак на заняткі 5 “В” класа Ушацкай СШ. Як правіла, дзеці радуюцца званку з урока, але толькі не ў гэты раз! Хоць […]
Продолжить чтениеРецепты теперь электронные
Збіраючыся на прыём да ўрача, не забудзьцеся ўзяць з сабой пашпарт – ён спатрэбіцца для афармлення электроннага рэцэпта. З укараненнем сучасных інфармацыйных тэхналогій прывычная “папяровая” схема выпіскі лекаў адыходзіць у нябыт. Як нам патлумачылі ва Ушацкай ЦРБ, электронны рэцэпт – гэта зялёная пластыкавая картка са штрых-кодам. Яна змяшчае ідэнтыфікацыйныя даныя пацыента, а таксама інфармацыю аб […]
Продолжить чтение1 октября — День пожилых людей
Дзе знаходзіцца самы актыўны ветэранскі рэгіён? Пытанне неадназначнае. Безумоўна, у кожным кутку Ушаччыны хапае камунікабельных, лёгкіх на пад’ём ініцыятыўных людзей залатога ўзросту, якія на гады ўвагі не звяртаюць. А ў Двор Пліне іх столькі, што “зарэгістравана” нават аднайменная суполка. Уваход вольны – прымаюць усіх жадаючых. А збор – па першым закліку! Ва ўсялякім разе праз […]
Продолжить чтение